У Нацыянальнай Школе прыгажосці прайшоў конкурс «Этна Стыль»


Беларускія дызайнеры, мастакі ды мадэльеры паказалі, якой яны бачаць этна-вопратку.

Удзел у конкурсе сярод ішных узялі такія брэнды як «Lepos», «Belarusam» ды інш.

Спаборніцтва праходзіла ў форме дэфіле, дзе кожны з гледачоў і сябраў журы мог ацаніць мадэлі адзення. Калекцыі былі прадстаўленыя ў намінацыях «Майстар» (сучасныя дызайнерскія калекцыі, якія паказваюць уплыў народнай культуры на сучасны касцюм), «Творчы пачын» (калекцыі калектыўнай творчасці, абʼяднанняў, установаў адукацыі, прадпрыемстваў і г.д., якія выкарыстоўваюць народныя матывы), «Этна-эксперымент» (конкурс індывідуальнай этна-выявы), «Этна-фота-арт» (тэматычныя працы фотамастакоў).

Працы асобных мадэльераў прадстаўленыя на фотаздымках ніжэй.

Дзіна Ловейкіна:

Маргарыта Аніперава:

Алёна Канойка:

Кацярына Меднікава:

Вольга Жураўлёва:

Кацярына Кабанава:

Настасся Фальковіч:

МР, belsat.eu

Стужка навінаў