Аднак Літва чакае ад нашай краіны і іншых крокаў у кірунку дэмакратыі, сказаў літоўскі прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус у інтэрв’ю Літоўскаму радыё.
«Літва пастаянна назірае за тым, як Беларусь прытрымліваецца каштоўнасцяў, у якім кірунку яна ідзе, і мы не можам не заўважыць пачатку пераменаў – Беларусь не далучылася – што нас вельмі пазітыўна наставіла, – да эканамічных санкцый, якія ў дачыненні да Еўразвязу і ў дачыненні да нас прымяняе Расея, і трэба прыняць да ўвагі і тое, што былі вызвалены палітычныя зняволеныя, аднак мы чакаем ад Беларусі і іншых крокаў у кірунку дэмакратыі, таму што такія крокі – гэта толькі пачатак».
Раней стала вядома, што ЕЗ вырашае адмяніць абмежавальныя захады супраць Беларусі. Канчатковае рашэнне будзе прынятае да канца кастрычніка.
Менш захапляльна пра вынікі выбараў выказаліся ў Белым Доме.
Вашынгтон «расчараваны прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, таму што яны не апраўдалі чаканняў на свабоднае і сумленнае волевыяўленне».
Негатыўна разглядаюць спосаб падліку галасоў і назіральнікі АБСЕ.
Сёння Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу па вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні заявіла, што «Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці значны шлях, каб выканаць абавязальніцтвы, узятыя на сябе ў рамках АБСЕ, па правядзенні дэмакратычных выбараў».
ДР, belsat.eu