Канец выбараў? Футбольных заўзятараў затрымалі за шалікі з «Пагоняй» і будуць судзіць


Заўзятары, якія прыйшлі на матч зборнай Беларусі ў шаліках з «Пагоняй», правялі ноч у Барысаўскім РАУС.

Затрымалі пяць чалавек. Сярод іх мянчук Зміцер Хведарук, Віталь Буцько, Юрый (не падае прозвішча).

«У бобіку( арыштавалі на футболе за шалік з «Пагоняй». Але наша возьме», – фотаздымак з такім надпісам апублікаваў у Instagram апазіцыйны дзеяч Зміцер Хведарук.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”16563″][/vc_column][/vc_row]На затрыманых складзеныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Хлопцам пагражае адміністратыўны арышт.

Іншыя заўзятары, якія прысутнічалі на фан-сектары, у знак пратэсту пакінулі трыбуну.

Учорашнюю гульню Беларусь – Македонія (0:0) наведалі 1545 гледачоў. Гэта антырэкорд наведвальнасці матчаў беларускай зборнай. Нават у такой сітуацыі паход на стадыён можа скончыцца праблемамі для нешматлікіх гледачоў. Фанаты некаторых футбольных клубаў – напрыклад, менскага «Дынама» – байкатуюць гульні з-за перадузятых дзеянняў міліцыі на стадыёнах.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў