«Кольку вооружил, б**дь! До зубов!» Новае відэа з камер сілавікоў


By_pol апублікаваў злітае відэа з камераў сілавікоў, калі 23 жніўня Лукашэнка выйшаў з аўтаматам да кардону на праспекце Пераможцаў у Менску.

Лукашэнка паабяцаў АМАПаўцам у кардоне: «Віннымі не застанемся!». Але паслухайце, што казалі пра яго сілавікі паміж сабою. Выявілася, што ў Лукашэнкі пазыўныя «Восток» і «Первый».



23 жніўня Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам выйшаў да кардону сілавікоў, побач з ім быў яго 15-гадовы сын Мікалай у камуфляжнай форме, бронекамізэльцы і таксама з аўтаматам. Падышоўшы да амапаўцаў, Аляксандр Лукашэнка назваў іх «прыгажунамі», тыя яму заапладзіравалі.

Пазней Лукашэнка распавёў пра той дзень больш падрабязна.

– У мяне ў Палацы Незалежнасці сітуацыйны цэнтр. Я бачу ўсё, што робіцца ў Менску, з усіх камер. Вы памятаеце, яны тады ўпершыню рынуліся сюды, да Палаца Незалежнасці. Ясна, што мы гэты варыянт пралічвалі, і Палац Незалежнасці быў абаронены. Але калі яны рушылі сюды, побач у Драздах, літаральна за два кіламетры ў мяне верталёт ў рэзідэнцыі. Я думаю, я павінен паглядзець, што там робіцца.

Я саджуся ў верталёт, а амерыканцы з космасу, сволачы, бачаць жа ўсе, і яны адразу ў свой цэнтр пад Варшавай далі сігнал, што верталёт падняўся. І як толькі прэзідэнцкі верталёт падняўся, яны пабеглі. Яны пачалі разыходзіцца. Ну я абляцеў, паглядзеў, што адбываецца. Але нейкая купка баевікоў засталася.

Ён распавёў, што яго суправаджалі тры чалавекі са службы бяспекі і за ім «увязалася антытэрарыстычнае падраздзяленне», «3-4 чалавекі», а таксама яго сын Мікалай.

Ён сказаў, што не мог не выйсці і не падзякаваць сілавікам – «гэтым хлопцам, якія стаялі там у ланцугу і годна сябе паводзілі».

AB, belsat.eu

Стужка навінаў