Хто крадзе больш: беларускія чыноўнікі ці ўкраінскія?


Стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў, які цяпер працуе ва Украіне, параўнаў, як крадуць беларускія і ўкраінскія чыноўнікі:

«Беларускі чыноўнік як кампенсацыю сабе за страчаны час і марудную работу знаходзіць варыянт скрасці 10%. У беларускім чыноўніцтве гэта лічыцца нармальным. Калі крадзе 20%, то калегі па цэху глядзяць насцярожана. Ва Украіне абмежаванняў няма: тамтэйшы чыноўнік можа скрасці і 60%, і 80%».

Сяргей Чыслаў кажа, што цяпер там шмат хто перажывае расчараванне ад дзеянняў паслярэвалюцыйнай улады. Некаторыя, па ягоных словах, нават кажуць, што «пры Януковічы было лепш».Адна з галоўных прычын такіх настрояў – алігархат і карупцыя. Напрыклад, збіраліся збудаваць паркан на мяжы з Расеяй – няма ні паркана, ні грошай на яго ўзвядзенне: «А дзе грошы? Ну, згубіліся, усохлі, дажджом змыла…»[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNTRCVWNNdFB4R1UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]