Вуліца, дзе паўстаў беларускі рок


На вуліцы Калектарнай запісвалі свае гіты «N.R.M.», «Zet», «Крамбамбуля», «Ulis» і «Новае неба». Але чаму менавіта «Калектарная»? Проста прыгожа ці ёсць нейкая іншая нагода для такой назвы?

Вуліца Калектарная вядомая з сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Праўда, тады яна называлася Майсееўская. Тут жыла габрэйская грамада. Мясцовы жыхар і краязнаўца Сяргей Харэўскі яшчэ памятае старыя габрэйскія могілкі, зліквідаваныя да Алімпіяды-80.

У найноўшы час на Калектарнай сталі будынкі Міністэрства прыроды, архітэктурных праектных арганізацыяў, а таксама рэдакцыяў часопісаў «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі», «Родная прырода» і «Вясёлка». Для апошняга малады Лявон Вольскі маляваў ілюстрацыі ды коміксы.

І ўсё ж пры чым тут калектар? Пра гэта, а таксама пра драматычнае мінулае вуліцы ды яе насычанае культурніцкае жыццё распавядзе вядоўца і аўтар праграмы Лявон Вольскі. А дапамогуць яму гісторык Уладзімір Плавінскі і краязнаўца Сяргей Харэўскі.

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.