Мустафа Джэмілеў: Такога не было за савецкай уладаю – выкраданне і забойства людзей


Крымскія татары спачатку акупацыі Крыму аказвалі супраціў уладам Расеі. За гэта больш як два гады зазнавалі ды зазнаюць рэпрэсіі. Пра жыццё і барацьбу ў акупаваным Крыме «Белсат» паразмаўляў з лідарам крымскіх татараў Мустафой Джэмілевым.

– У савецкія часы крымскіх татараў таксама называлі экстрэмістамі, таму што яны дамагаліся вяртання на сваю радзіму. Таксама называлі антысаветчыкамі. Цяпер падобная сітуацыя. Абʼяўляюць экстрэмістамі тых, хто не прызнае акупацыю. Мяне не пускаюць на тэрыторыю Крыму, бо я ўяўляю пагрозу цэласнасці РФ. Вось такое хамства.

– Крымскіх татараў выцясняюць і замяняюць чыноўнікамі з Расеі. У Крым перавезлі каля 100 тысяч чалавек. Гэта злачынства.

– Самае страшнае, чаго не было пры савецкай уладзе, выкраданне і забойства людзей.

– Проста так жыць і не выказваць свайго меркавання не дастаткова. Трэба дэманстраваць захапленне, што твае землі заваявалі.

– Каля 35 тысяч жыхароў Крыму пакінулі яго. З іх палова – крымскія татары. З Крыму выехала інтэлігенцыя.

Больш глядзіце ў відэа!

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў