Гройсман не хоча ўзначальваць украінскі урад


Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман, якога Парашэнка хацеў вылучыць на пасаду пасля адстаўкі Яцэнюка, адмовіўся ўзначальваць Кабінет міністраў. Пра гэта ў сваім Facebook напісаў народны дэпутат ад «Блока Пятра Парашэнкі» Мустафу Найем.

Паводле Найема, цяперашні спікер парламента не захацеў пераходзіць на працу ў Кабмін з-за таго, што ў працэсе перамоваў не былі выкананыя ягоныя ўмовы.

Спикер парламента Владимир Гройсман отказался от поста премьер-министра после переговоров с президентом страны Петром По…

Posted by Mustafa Nayyem on Monday, April 11, 2016

Журналіст адзначыў, што перамовы аб складзе Кабміна адкладзеныя да раніцы 12 красавіка.

Арсеній Яцэнюк заявіў пра рашэнне скласці паўнамоцтвы 10 красавіка. Адпаведнае хадайніцтва ўжо перададзена ў парламент.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў