Дар’я Домрачава народзіць дзіця ад легендарнага біятланіста Б’ёрндалена


Трохразовая алімпійская чэмпіёнка народзіць у кастрычніку. Пра гэта заявіў будучы бацька дзіцяці, нарвежац Уле Эйнар на прэс-канферэнцыі.

«У мяне блізкія адносіны з Дарʼяй, якія працягваюць развівацца. Мы пара і ў кастрычніку чакаем нараджэння дзіцяці. Як бачыце, мы ўсе вельмі добра спланавалі».

Пра цяжарнасць выказалася і сама спартсменка.

«Наша жыццё шматграннае. І вельмі важна самыя значныя мэты ажыццявіць своечасова. 30 гадоў – выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Увосень я стану мамай! Гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая. Сёння – гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці».

Домрачава распавяла, што працягвае ўмераныя трэнінгі пад наглядам спецыялістаў і будзе вельмі старацца вярнуцца да гонак у студзені.

Беларуская біятланістка прапусціла апошні сезон і дакладна невядома ці будзе выступаць у наступным.

Пару неаднаразова бачылі разам, але свае адносіны яны не афішавалі. Бʼёрндален быў жанаты на бельгійскай біятланістцы італьянскага паходжання Наталі Сантер, але пасля шасці год шлюбу ў 2012 яны развяліся.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў