Хлопец, якога лічылі загінулым, жывы


Пра гібель паведамлялі праваабаронцы, але хлопец апынуўся жывым.

Валянцін Стэфановіч заявіў, што малады чалавек загінуў ад чэрапна-мазгавой траўмы, несумяшчальнай з жыццём у выніку наезду на яго спецтэхнікі на праспекце Пераможцаў. Медыкі скорай, якія прыехалі на месца здарэння, не змаглі яго ўратаваць. Аднак пазней журналісты Belsat.eu высветлілі, што Яўген жывы.

9 жніўня аўтазак уехаў у натоўп. Аднаго з пратэстоўцаў зачапіла спецаўта і працягнула некалькі метраў. Што з гэтым чалавекам, мы пакуль не ведаем.

Афіцыйнага пацверджання з боку дзяржаўных органаў няма.

belsat.eu

Стужка навінаў