Як Оўбама «апусціў» Пуціна?


Чаму Пуцін байкатуе апошні ядравы саміт Оўбамы? Як Расея займаецца ядравым шантажом? Чаму згортваюць стыпендыяльную праграму «Каліноўскага»? 20 год інтэграцыі Беларусі з Расеяй – як Менск змарнаваў маскоўскія грошы? «Мальвіны нашыя» – вяртаецца прывід аргентына-брытанскай вайны. З усмешкай на фронт – валанцёры-стаматолагі вяртаюць жаўнераў у шэраг.

Самае цікавае ў свеце на мінулым тыдні ў «Прасвеце» з Дзмітрыем Гурневічам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”154148″ img_size=”large”][vc_column_text]

Як Оўбама «апусціў» Пуціна?

Чаму Пуцін праігнараваў глабальныя размовы пра ядравую бяспеку? Падрабязней, Усевалад Шлыкаў.

Былы дарадца Ельцына: «Мы займаемся ядравым шантажом. Гэта не дастойна нашай краіны»

Расея ўпершыню ў гісторыі не ўдзельнічае ў міжнародных размовах пра ядравую бяспеку, чаму? Чаму не бывае «мірнага атаму»? Чаму навучыў нас Чарнобыль? Інтэрвю з прафесарам Аляксеям Яблакавым, былым дарадцам Барыса Ельцына, аўтарам кнігі «Чарнобыль. Наступствы для чалавека і прыроды».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”154152″ img_size=”large”][vc_column_text]

Найбольш рэзанансныя выкраданні самалётаў у гісторыі

Гісторыя захопаў самалётаў налічвае ўжо 85 гадоў. Алег Мініч сабраў самыя гучныя выпадкі згонаў самалётаў у гісторыі.

Чаму паволі згортваюць стыпендыяльную праграму «Каліноўскага»?

У 2006-ым пасля першай Плошчы ўлады пачалі помсціць яе ўдзельнікам – звальняць з працы і адлічваць з вучобы. Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да польскага ўраду падтрымаць рэпрэсаваных студэнтаў. За адныя суткі стварылі праект дапамогі – Праграму Каліноўскага. У першы год польскія ўніверсітэты прынялі 244 каліноўцы. Пазней на вучобу штогод ехалі каля 50 чалавек. Летась – толькі 25. Чаму Польшча абрэзала фінансаванне Праграмы Каліноўскага – з юбілейнага зʼезду выпускнікоў Дзяніс Дзюба.

Рыгор Астапеня: «Расейскія грошы змарнавалі»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”154176″ img_size=”large”][vc_column_text]

2 красавіка 1996 г. Беларусь і Расея падпісалі дамову пра «Садружнасць», пачалося стварэнне саюзнай дзяржавы. Наколькі гэта была патрэбна Беларусі? Вынікі 20 год інтэграцыі Беларусі і Расеі падсумоўваем з Рыгорам Астапеням, дырэктарам па развіцці Цэнтру Астрагорскага, рэдактарам онлайн-часопісу «Ідэя».

«Мальвіны нашыя». Аргентынскае «дэжавю»

Вайну за спрэчныя Мальвінскія астравы, якія брытанцы называюць Фолклэндскія астравы, аргентынская вайсковая дыктатура прайграла ў 1982 г. Цяпер Аргентына зноўку патрабуе ад Вялікай Брытаніі вярнуць спрэчныя тэрыторыі. Як насядаць на Лондан Буэнас-Айрасу дапамагае ААН, высвятляў Яраслаў Сцешык.

«ТрыЗуб» – з усмешкай на фронт

Зубны боль можа ня горш чым баявое раненне пазбавіць вайскоўца баяздольнасці. Пра валанцёраў-дантыстаў, якія вярнулі ў шэраг тысячы ўкраінскіх байцоў у эксклюзіўным сюжэце Антося Цялежнікава з Данбасу.