Чаму Расеі на руку тэракты ў Еўропе


Чаму Расеі выгадныя тэракты ў Еўропе? Які з тэрактаў джыхадыстаў на старым кантыненце быў самы крывавы? Ці тэракт у Бруселі – ці гэта адказ на паразы гэтак званай «Ісламскай дзяржавы»? Чаму дарога з Варшавы ў Менск такая даўгая? Чаму Расея не можа абмяняць Надзею Саўчанку на сваіх афіцэраў і чаму абмяняць можа? Што хаваецца за мішурай візіту Барака Оўбамы на Кубу?

PR і ксенафобія

Тэракты ў Бруселі сталі самай крывавай атакай пасля серыі нападаў у Парыжы. Адказнасць, як у выпадку Францыі, за іх узяла на сябе «Ісламская дзяржава». Чаму яна зноў атакуе Еўропу і чаго хочуць дамагчыся джыхадысты? Усевалад Шлыкаў

Былы антытэрарыст: «Расеі выгадныя тэракты ў Еўропе»

Пра пагрозу міжнароднага тэрарызму мы паразмаўляем з Анджэем Мрочэкам, былым польскім антытэрарыстам і супрацоўнікам спецслужбаў, які цяпер супрацоўнічае з цэнтрам даследавання тэрарызму пры калегіуме «Сівітас».

Які з тэрактаў ісламістаў у Еўропе быў самы крывавы?

Брусель і Парыж – не першыя тэракты ісламістаў на старым кантыненце і не самыя буйныя. Дзе і калі адбыўся самы крывавы тэракт джыхадыстаў? Колькі ўсяго было атак? Мы сабралі самыя буйныя і рэзанансныя тэракты ў краінах Заходняй Еўропы ў XXI стагоддзі.

Вынікі візіту Вітальда Вашчыкоўскага

Беларуска-польскія дачыненні ў аўторак дасталі з маразілкі. Калі іх паставяць на агонь і што з гэтага атрымаецца – будзе зразумела цягам бліжэйшых месяцаў. Пра першы за апошнія 5,5 гадоў візіт у Беларусь міністра замежных справаў Польшчы – Дзяніс Дзюба.

Палітолаг Алесь Лагвінец каментуе візіт Вашчыкоўскага

Польшча гатовая развіваць стасункі з Беларуссю Менскам без умоваў. Якія мэты ставяць перад сабой абодва бакі і ці варта чакаць зменаў? Каму больш выгадны гэты візіт? З палітолагам Алесем Лагвінцом паразмаўляла Ганна Любакова.

Абмяняюць ці не Надзею Саўчанку?

Пасля гучных тэрактаў у Бруселі прысуд у справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі атрымаў значна меншы палітычны рэзананс у свеце. Пятро Парашэнка назваў працэс судзілішчам і заявіў, што Украіна ніколі не прызнае яго вынікі. Сама Надзея кажа, што выходзіць з турмы будзе на сваіх умовах, каб паказаць усяму міру, што Расею можна скруціць у барані рог. 22 гады – гэта кропка ў абсурдным працэсе, але не канец справы Саўчанкі.

Куба: эмбарга ці дэмакратыя

Легендарная брытанская група The Rolling Stones сёння грае свой першы канцэрт на Кубе. Камуністычныя ўлады забаранілі калісьці музыку брытанскага гурта як ідэалагічна няправільную. Імпрэза праходзіць праз тры дні пасля візіту Барака Оўбамы на Выспу свабоды – першага візіту амерыканскага прэзідэнта ў Гавану з 1928 года. Але галоўны крок насустрач яшчэ не зроблены. Яраслаў Сцешык