У інтэрнэце зʼявілася фатаграфія магчымых выканаўцаў тэрактаў у Бруселі


Бельгійская газета «La Dernière Heure» апублікавала здымак меркаваных выканаўцаў тэрактаў у Бруселі.

Сёння раніцай у міжнародным аэрапорце Бруселю прагрымелі два выбухі. Пазней два выбухі адбыліся ў метро на станцыі «Мальбэк». Паводле папярэдніх дадзеных, адну з выбуховых прыстасаванняў мог прывесці ў дзеянне тэрарыст-смяротнік.

У выніку серыі атак загінулі мінімум 34 асобы, сотні атрымалі раненні. У Бельгіі абвясцілі найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Людзям раяць не выходзіць на вуліцу і не карыстацца грамадскім транспартам.

Раней расейскія медыі пісалі, што ў арганізацыі тэрактаў удзельнічалі ўраджэнцы Беларусі. Аднак самі беларусы, якіх запісалі ў «брусельскія смяротнікі», зняпраўдзілі сваю датычнасць да тэрактаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў