За кожным дэпутатам у Беларусі стаіць «хросны бацька»


Як становяцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў? Ёсць версія, што да волі народа гэта не мае ніякага дачынення: спісы складаюць кіраўнікі раёнаў і вобласцяў, зацвярджаюць у КДБ, а потым іх канчаткова падпісвае кіраўнік краіны.
 
Былы дэпутат Сяргей Скрабец кажа, што фармуецца такі спіс прыкладна за два гады да выбараў: «Тым, хто збіраецца ў Палату прадстаўнікоў, трэба рыхтавацца ўжо да выбараў наступных».
 
Сяргей Скрабец расказаў сваю гісторыю 2000 году, калі ягоную кандыдатуру, прынамсі, каб ён прайшоў рэгістрацыю, падтрымліваў прайшоў рэгістрацыю Павел Барадзін, тагачасны дзяржсакратар так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. А палітычную лаяльнасць гарантаваў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі Уладзімір Канаплёў, прызнаецца Скрабец.
 
За гэта Канаплёў пацярпеў, таму што ў выніку стварылася апазіцыйная група «Рэспубліка», у якую ўвайшлі блізу 15 чалавек, сярод якіх былі генерал Валерый Фралоў і алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч.
 
Але чаму Сяргей Скрабец будзе балатавацца ў гэтым годзе зноў? Знайшоў новых куратараў?
 
Падрабязней – у «Размове дня» са Святланаю Калінкінай.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]