Аляксандр Саладуха і «Папса»


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Найпрасцейшыя словы і матывы, што гучаць з кожнага прасу. Вы можаце крывіцца ад яе ў маршрутцы, а потым падпяваць падчас бяседы з сябрамі… Папса – што гэта: праява кепскага густу альбо душэўны спосаб разняволіцца? І як гэта – жыць па-папсоваму?

Тэмай чарговага «Прывату» з Валярынай Куставай стала папса, а суразмоўцам – знакаміты спявак Аляксандр Саладуха, выканаўца хіту «Здравствуй, чужая милая» ды шмат якіх іншых.

Размова як пра поп-музыку ды папсовае кідкае жыццё, так і пра прыватныя сакрэты поспеху і асабістыя расплаты за яго.«Прыват» зазірнуў у маёнтак спевака і ягоныя сямейныя стасункі. Вы пачуеце, як Саладуха спявае па-беларуску, даведаецеся, ці перажывае праз адсутнасць звання «Народны артыст», як ставіцца да Макса Каржа і Стаса Міхайлава, якое блаславенне ён атрымаў ад Уладзіміра Мулявіна.

Эксклюзіўна прагучаць падрабязнасці скандальнай гісторыі з разводам і яго наступствамі. Вы пабачыце ягоную цудоўную дачушку і трапіце за аўтарскі інструмент. Паглядзіце, а потым вырашайце самі: куды лепей пайсці – у філармонію або на эстрадны канцэрт.

У «Прываце» – асобы паўстаюць такімі, якімі яны ёсць – шчыра, востра, па-беларуску!

Ацаніце самі, паглядзеўшы шчырую і вострую гутарку з Аляксандрам Саладухам – у новым выданні.
Таксама гераіня праграмы – харызматычнай і чароўная акадэмічная музыка Марыя Калеснікава і эксперт выдання – арт-тэрапеўт Наталля Мінчук-Сычова.Якія перашкоды і пераадоленні сустракаюць на сваім шляху нашы героі? Як гэта – захаваць уменне радавацца за іншых, дасягнуўшы поспеху? Як утрымаць добрыя стасункі з першай сям’ёй – з сынамі, якія ладзяць бацьку выступы ды самі пры гэтым маюць музычныя амбіцыі. А збудаваўшы другую, як застацца татам, у якога стае часу на маленькую дачку,ды зоркай беларускай эстрады ў адным, дзе браць сілы на пазітыў…

Вы дазнаецеся, ці практыкуе Аляксандр Саладуха фры-лав, бываючы на гастролях, і ці збіраецца выдаць дыск па-беларуску?

Напрыканцы выдання бліц, з якога дазнаецеся, які метад для сямейных дачыненняў абірае Аляксандр Саладуха – пяшчотныя перамовы ці моцную руху, чужую мілую ці сваю афіцыйную…Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску:[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeXRuNmJsUDhNdHclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Толькі на сайце нашага каналу – адмысловыя эксклюзівы для «Прывату» з Валярынай Куставай:

#Прыват 5. Эксклюзіў. Бонус №1 / Адмыслова для «Прывату» з Валярынай Куставай: «Чужая мілая» Аляксандра Саладухі

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI4NTQlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0ODAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGS0ZwQ3BCZ2JJSUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

#Прыват 5. Эксклюзіў. Бонус №2 / Адмыслова для «Прывату» з Валярынай Куставай: Беларускамоўныя песні Аляксандра Саладухі

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI4NTQlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0ODAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZjFjalhxVXdqVmslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter дыInstagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@gmail.comПазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хаштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.Два разы на месяц, па серадах глядзіце на нашым канале а 21.40. Наступны выпуск – 30 сакавіка.Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.Аўтар фота – Анастасія Арол