Расейскія самалёты пакідаюць Сірыю


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/Gt5bMVxxKYc”][vc_column_text]Расейскія самалёты пакідаюць Сірыю групамі – у кожную ўваходзіць ваенна-транспартны Ту-154 або Іл-76 з тэхнічным персаналам базы і баявыя самалёты.

Расея заявіла, што 15 сакавіка пачынае выводзіць войскі сваіх Паветрана-касмічных сілаў з Сірыі.

На «Ютубе» Міністэрства абароны РФ з’явілася відэа, на якім бачна, як першая група самалётаў падымаецца ў паветра на авіябазе Хмеймім і накіроўваецца ў Расею.

Самалёты да расейскай мяжы ідуць групай, а потым разлятаюцца па сваіх аэрадромах сталага базавання.

За некалькі гадзінаў гэтае відэа прагледзела больш за 50 тыс. чалавек.

ДД

Стужка навінаў