Аўтар фільму «Сірыя. Атака на Ражаву»: «Палову Сірыйскага Курдыстану кантралююць расейцы»


Калі Турцыя атакавала курдскую аўтаномію ў Сірыі, вядомую як Ражава, беларускі кінааператар Сяргей Марчык і два польскія кінадакументалісты Конрад Загурскі і Вітальд Рэпетовіч трапілі ў цэнтр падзеяў з тэлекамерай. Яны знялі для тэлеканалу TVP1 дакументальны фільм «Сірыя. Атака на Ражаву», які «Белсат» паказаў адразу пасля «Прасвету» 17 студзеня. Інтэрв’ю з аўтарам стужкі Вітальдам Рэпэтовічам пра пагаршэнне сітуацыі курдаў у Сірыі і пра тое ці будзе лібералізацыя ў Іране, які трэці раз за 20 год ахапілі масавыя пратэсты.

Спадар Вітальд, вы фактычна некалькі дзён таму вярнуліся з Тэгерану пасля крызісу паміж ЗША ды Іранам, але давайце пачнем з Сірыі. Як цяпер выглядае сітуацыя курдаў, звычайных людзей, з якімі вы размаўлялі, якіх мы ўбачым у фільме, курдаў у Сірыі цяпер, праз некалькі месяцаў пасля нападу Турцыі на курдскую аўтаномію і Сірыю?

Тая сітуацыя не вельмі змянілася з таго часу. У пэўным сэнсе сітуацыя курдаў у Сірыі пагоршылася, але не так страшна, як магло быць. Я маю на ўвазе, што Ражава існуе. Адміністрацыя Ражавы, адміністрацыя паўночна-ўсходняй Сірыі кантралюе большасць раёнаў Курдыстану, якія яна і раней кантралявала, за выключэннем тых тэрыторыяў, якія акупавала Турцыя. Турэцкі наступ пасля захопу тэрыторыяў, якія былі акупаваныя ў першыя два-тры тыдні вайны, усё ж спыніўся пад міжнародным націскам і супрацівам Сірыйскіх дэмакратычных сілаў.

Аднак нельга сказаць, што баёў няма, бо яны працягваюцца, але тое не поўнамаштабныя памежныя баі. Фронт увесь час неспакойны, напады на вёскі і гэтак далей. Таму ў гэтым плане там не ідэальна. Раней вайны амаль не было. Турцыя прынесла вайну, якая працягваецца ў абмежаванай ступені. Аднак у пэўным сэнсе пагаршэнне – тое, што палова Ражавы цяпер пад кантролем расейцаў. Туды, адкуль амерыканцы адышлі, расейцы ўвайшлі. Гэта ўвесь час вісіць. Толькі гэта не так, што расейцы там, куды ўвайшлі, перадалі адміністрацыю Асаду. Гэтая адміністрацыя паўночна-ўсходняй Сірыі там дасюль існуе. Аднак усё гэта яшчэ вісіць у паветры, ёсць нявызначанасць будучыні. Палітычнага пагаднення адносна будучыні паўночна-ўсходняй Сірыі няма. Ёсць таксама расейцы з туркамі. Насамрэч, пад расейскім прыкрыццём у Турцыі працуюць патрулі, якія жыхары закідаюць камянямі ды кактэйлямі Молатава, бо не хочуць гэтых патрулёў. Існуе неспакойная сітуацыя, і няма рашэння, то бок ёсць нявызначанасць будучыні.

ВІДЭА
Беларускі кінадакументаліст: «У Сірыйскім Курдыстане ўвесь наш план рассыпаўся»
2019.11.08 12:46

Спадар Вітальд, Сірыя звязаная з Іранам, найпрасцей кажучы, тым, што Іран – адзін з двух найбліжэйшых хаўруснікаў рэжыму, які кіруе ў Сірыі, гэта значыць, рэжыму Башара аль-Асада. Вы таксама нядаўна былі ў Іране. У Іране, зноў жа, у гэтай краіне, якую цягам 40 гадоў трымае тэакратычны рэжым, даволі моцна трымае, успыхнулі пратэсты пасля збіцця самалёта, пасля абмену ўдарамі паміж ЗША ды Іранам. Ці могуць гэтыя пратэсты нешта змяніць? Я цяпер не кажу пра рэвалюцыю ў стылі Майдану, але пра нейкія эвалюцыйныя змены, якія могуць адбыцца ў гэтай краіне. Ці не могуць?

Гэта не першыя акцыі пратэсту ў гісторыі Ісламскай Рэспублікі. Нагадаю, пакуль што найбольшы паводле маштабаў пратэст разгарэўся ў 2009 годзе, гэтак званая Зялёная рэвалюцыя, пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў. У 1999 годзе таксама была значна мацнейшыя акцыя. Гэта былі першыя такія вялікія пратэсты. І ў кожным з гэтых выпадкаў удзельнікі акцыі звязвалі свае надзеі з пэўнымі людзьмі з рэжыму, з кола ўлады. У 2009 годзе гэта быў Мір-Гусэйн Мусаві, былы прэм’ер-міністр у 1980-я, блізкі чалавек Хамэнэі. У 1999 годзе быў Магамад Хатамі, які ў выніку адышоў ад удзельнікаў акцыі, правёў пэўную лібералізацыю. Аднак пасля гэтага надышоў, так бы мовіць, рэгрэс усіх гэтых зменаў, і лібералізацыя не адбылася.

Ці будуць змены цяпер? Я не веру ў вельмі глыбокія палітычныя змены, прынамсі пакуль жыве найвышэйшы правадыр Алі Хамэнэі. У той жа час гэта пытанне адкрытае, бо самалёт збіла Рэвалюцыйная гвардыя. Рэвалюцыйная гвардыя – гэта не толькі вайсковая сіла ў Іране, але эканамічная і грамадска-палітычная. Пытанне, ці пахісне яна гэтую ўладу? Некаторыя сцвярджалі, што пасля смерці Алі Хамэнэі гэтая Рэвалюцыйная гвардыя можа фактычна захапіць уладу, нават згадваючы генерала Касэма Салеймані як новага патэнцыйнага лідара Ірану. Аднак гэта, безумоўна, можа пахіснуць пазіцыю Рэвалюцыйнай гвардыі, хоць сёння быў першывыступ найвышэйшага правадыра Алі Хамэнэі за апошнія восем гадоў. І ў гэтай прамове няма знакаў нейкай волі да саступак, абмежаванняў, асуджэння рэвалюцыі.

Генерал Хаджызадэ таксама браў удзел у тых малітвах – той, хто прызнаўся, што Сэпаг, Рэвалюцыйная гвардыя, збіў украінскі «Боінг», у вельмі прыніжальнай для Рэвалюцыйнай гвардыі заяве. Таксама тут бачна, што іранскія ўлады, я кажу не пра ўрад, але пра найвышэйшыя іранскія ўлады, гэта значыць, пра найвышэйшага кіраўніка, яны не хочуць нейкіх саступак і не гатовыя да іх. Аднак раней ці пазней, думаю, у Іране адбудуцца змены. Пытанне толькі, якім чынам. Трэба памятаць, рэвалюцыі адрозніваюцца тым, што звычайна звязаныя з вялікім кровапраліццем. Гэта адкрытае пытанне, але мне здаецца, што не цяпер.

Улады ў Тэгеране не гатовыя, але частка грамадства шмат гадоў патрабуе рэформаў у Іране. Дзякуй, спадар Вітальд.

Улады таксама маюць сваіх прыхільнікаў.

Сюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 17.01.2020

Стужка навінаў