Каб атрымаць кватэры, начальства выкінула з хаты пенсіянерку


Начальнікі прапісаліся ў хаце пенсіянеркі, каб атрымаць новыя кватэры, а жанчыну выкінулі на двор

Менская пенсіянерка Тамара Дыка шмат гадоў змагаецца за сваю маёмасць з карумпаванымі суддзямі. У справе спадарыні Тамары законаў даўно ўжо не прымаюць да ўвагі, значэнне маюць толькі інтарэсы мясцовых чыноўнікаў ды іхнага магутнага начальства. У ейнай хаце аказаліся прапісаныя ўплывовыя людзі, якія пасля зносу гэтага дому атрымаюць па кватэры ў Менску. Сёння пенсіянерку фактычна выкінулі на двор, пазбавіўшы права жыць ва ўласнай хаце.

Як памірае Бірчанская Слабада

Вёска Бірчанская Слабада зусім адарваная ад свету. Некалі ў ёй жылі болей за сто чалавек, але цяпер дажываюць свае дні апошнія 4 жыхары. Найбліжэйшая крама месціцца за 7 кіламетраў – дабірацца да яе трэба пешкі, бо аўтобусы тут не ходзяць.

Адзіная дзяўчына прадстаўляе Беларусь на чэмпіянатах па гістарычным фехтаванні

Ні разбітыя рукі, ні сінякі па ўсім целе не спыняюць гэтага ваяра. Гаворка ідзе пра, мабыць, адзіную дзяўчыну ў нашай краіне, хобі якой – дужанне ў пятнаццаці кілаграмовай зброі з мячом у руцэ. Дар’я прадстаўляе нашую краіну на міжнародных чэмпіянатах па гістарычным фехтаванні і праходзіць такія выпрабаванні, з якімі не кожны мужчына дасць рады.

Музыка аднаўляе старадаўнія інструменты

Андрэй Шклёда прафесійна вырабляе ды аднаўляе старадаўнія музычныя інструменты і працуе ў дзіцячай музычнай школе. Усе інструменты былі адноўлены ім паводле макетаў і чарцяжах XV-XVI ст. Гэтым разам Андрэй жадае ўзнавіць старабеларускую колавую ліру.