Каровы, Васілевіч, інтэграцыя – агляд падзеяў 2019 года. NEXTA на «Белсаце»


Канчаецца 2019 год – год свінні паводле кітайскага календара! Кажуць – брудная жывёліна, але ж сёлета мы даведаліся, што ёсць і бруднейшыя! Як каровы, што раззлавалі кіраўніка краіны.

Шмат пра што яшчэ мы даведаліся сёлета. Напрыклад, што пачуццям розніца ва ўзросце ніяк не замінае. Даведаліся і пра святыні і духоўныя арыенціры. Пра важнасць дыялогу. Ну і, вядома, сёлета мы навучыліся нават у самых непрыемных сітуацыях, калі нас крыўдзяць нячэсныя людзі… не здавацца ды працягваць рубіць рок-н-рол да апошняга, як гэта робіць Ігар Марзалюк!

Толькі, на жаль, гэтак нельга сказаць пра кошты, напрыклад, на паліва… Але ж ці ў паліве шчасце? Галоўнае, што ў гэтым годзе мы захавалі незалежнасць! Ды маем на гэты конт упэўненасць у заўтрашнім дні! Ці не…

Ну жывыя сёлета засталіся, і то дзякую Богу. Але ж, самае галоўнае, што часам у дыскурсе розных вусатых джэнтльменаў сёлета пачалі праскокваць фрагменты самарэфлексіі…

«Некаторыя прыбурэлі і абарзелі ў пагонах да таго, што яны не проста не павінны іх насіць, гэтыя пагоны, павінны быць выключаныя з нашага грамадства», – казаў Аляксандр Лукашэнка.

А як жа іх выключыць, калі яны так шчыльна заселі ў нашым грамадстве? Што ж зрабіць, каб нарэшце добра зажылося?

«Вы павінныя маю кандыдатуру адхіліць на выбарах», – падказвае нам Лукашэнка, і гэта рэдкі выпадак, калі мы з ім цалкам згодныя!

Ян Вярбіцкі, Сцяпан Святлоў belsat.eu

Калаж з фота: TASS / Valery Sharifulin / Forum