Ад «Сюрпрызу» да «Ералашу». Закускі на выбарчых участках Берасця. Фота


Асноўная частка выбарцаў у асноўны дзень галасавання – пенсіянеры. Фота – «Белсат»

Паводле карэспандэнтаў «Белсату», выбарцы пасля галасавання ідуць выпіць чарку гарэлкі ў гастранамічных пунктах, разгорнутых на участках.

Асноўны дзень галасавання – адзіны дзень, калі ў школе прадаецца гарэлка. Фота – «Белсат»

Пад гарэлку на ўчастках у горадзе можна ўзяць закуску «Сюрпрыз» за 20 капеек або салат «Ералаш» за 36 капеек.

Закуска «Сюрпрыз» прадаецца добра. Фота – «Белсат»

Таксама можна набыць бутэрброд з селядцом за 49 капеек або беляш за Br 1,09.

У дзень выбараў школьны буфет вабіць цэнамі. Фота – «Белсат»

 

Інсталяцыя ў сталовай чацьвёртай гімназіі Берасця. Тут месцяцца ўчасткі 4 і 5 па трэцяй выбарчай акрузе. Фота – «Белсат»

На дэсерт – пірожнае «Залаты пеўнік» за 51 капейку.

«Залаты пеўнік» у буфеце інтэрнату Берасцейскага электралампавага заводу. Фота – «Белсат»

Буфеты з таннымі закускамі і алкаголем – традыцыйны спосаб беларускіх уладаў прыцягнуць на ўчасткі як мага больш людзей.

Участак 29 па другой выбарчай акрузе ў Берасці. Фота – «Белсат»

17 лістапада – асноўны дзень галасавання за будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў – ніжняй палаты Нацыянальнага сходу. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя да 20:00.

Выбарцы ў сталовай гімназіі №2 у Берасці. Фота – «Белсат»

ДД belsat.eu

Стужка навінаў