У Менску прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў (дадалося фота)


Беларускія бізнесмены выступілі за адмену Указу № 222, які абмежаваў магчымасць гандляваць несертыфікаванымі, але таннымі таварамі з расейскіх аптовых базаў.

Паводле ІП, пастаўшчыкі не прадстаўляюць ім належныя дакументы. Улады прапануюць браць на рэалізацыю дарагі тавар айчыннага легпраму.

Папярэднія акцыі пратэсту ІП у беларускай сталіцы адбыліся 15 і 22 лютага. Галоўным чынам у іх бралі ўдзел бізнесмены з рэгіёнаў.

У акцыі 28 лютага ўзялі ўдзел апазіцыйныя палітыкі, сярод якіх лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Акцыя распачалася а 15:00. Глядзіце ў нашым фотарэпартажы, як было:[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]15:17

На Кастрычніцкай плошчы некалькі соцень чалавек. Значная частка моладзі і людзі сталага веку. Усе чакаюць, калі Анатоль Лябедзька прывязе мегафон.

15:22

Пачаўся мітынг. Адна з удзельніц акцыі пратэсту прыйшла з торбай рэчаў, якія не ўдалося прадаць.[/vc_column_text][vc_column_text]15:29

Прадпрымальніца з Віцебску: Я зачынілася яшчэ летам. У Віцебску 22 гады прадавала вопратку для дарослых, якую прывозіла з Масквы. Я прыйшла, каб проста падтрымаць людзей.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”123020″ img_size=”large”][vc_column_text]15:33

Таццяна Зялко з абʼяднання пенсіянерау «Наша пакаленне»: Я прыйшла сама па сваёй иніцыятыве. Мяне хвалюе кошты ЖКГ, таму я тут.[/vc_column_text][vc_single_image image=”123028″ img_size=”large”][vc_single_image image=”123043″ img_size=”large”][vc_column_text]15:53

ІП з Міенску: Я лепш сюды [на плошчу] пайду, чым цяпер на рынак без дакументаў. Тыя, хто гандлюе сёння, не мае усіх дакументаў! Штрафы такія, што я буду паўжыцця адпрацоўваць! Супраць каго яны ваююць? У нас у асноўным працуюць жанчыны. Мая крама – 7 метраў. Я без прадаўца і бухгалтара. Пра якія роуныя ўмовы яны кажуць?

[/vc_column_text][vc_column_text]16:20

Прадпрымальнік і прадпрымальніца з Полацку:

Мы яшчэ наіўныя – спадзяемся, што вернемся на працу. Мы прыехалі, каб не сорамна было людзям і сваім дзецям глядзець у вочы: мы нешта робім, каб сябе абараніць. У нас на рынку, думаю, толькі ў 2-3 ІП есць усе дакументы. Астатнія парушаюць. Мы персанальна так не хочам рабіць. Пры праверцы, закрыцці гэта высветліцца. За штраф пакладзеш ключы ад кватэры, і ад машыны, і ад дачы ў падаткавай.

[/vc_column_text][vc_column_text]16:22

Людзі рушылі на плошчу Незалежнасці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”123077″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]16:38

Севярынец абвесціў, што наступны Марш прадпрымальнікаў пройдзе 14 сакавіка.[/vc_column_text][vc_column_text]16:40

Людзі па-троху разыходзяцца. Алесь Макаеў прапанаваў памаліцца. Прадпрымальнік чытае праз мегафон«Ойча наш».

[/vc_column_text][vc_column_text]16:55

Акцыя скончылася.

ІП з Радыё-рынка ў Ждановічах:

«Я кожны раз сюды прыходжу і 14-га зноў пайду. Я і з 760-ым Указам расцяжку трымаў, і з 222- ім. Нас сертыфікаты закранулі яшчэ гады два таму. Толькі з нашым таварам прасцей. Чаму нехта з прадпрымальнікаў пратэстуе, а нехта гандлюе? Я раней на гэта крыўдзіўся. Цяпер разумею, што ў кожнага свае абставіны. Плаціць арэнду і не працаваць – немагчыма».

[/vc_column_text][vc_column_text]ХМ, ДД, ЮВ, УлГ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў