Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium!


Напярэдадні вялікага канцэрту ў Prime Hall Лявон Вольскі разам з сваім гуртом стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у прэміум-фармаце.

Пачынальнік нацыянальнай рок-музыкі ў размове з Міраю Шульц згадае сваю самую першую песню, першы канцэрт, стварэнне і распад «Мроі», N.R.M. і Zet, а ў жывым сэце зайграе абраныя гіты за 35-гадовую кар’еру.

Увага! Самыя актыўныя гледачы праграмы маюць шанец выйграць запрашальнікі на канцэрт ды іншыя падарункі ад Лявона Вольскага!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «А хто там ідзе?» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Зямля» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Паветраны шар» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Я еду» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Лёгкія-лёгкія» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Айчына» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Тры чарапахі» (музыка і словы Лявона Вольскага)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».