Dzieciuki: Мы ідэалагічна няправільныя. BML Premium


Госці новага выдання аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна – «Dzieciuki». Музыкі ў прысутнасці гледачоў зайграюць песні з альбому «Радыё Harodnia», які толькі што пабачыў свет, а таксама свае галоўныя гіты.

У размове з Міраю Шульц «Dzieciuki» прэзентуюць свайго новага вакаліста, распавядуць пра самыя скандальныя выступы ды пракаментуюць свае найбольш жорсткія тэксты.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Тадэвуш Касцюшка» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава, Дзяніса Жыгаўца)
  • «Прадаецца краіна» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава)
  • «Мужыцкая праўда» (музыка гурта, словы Дзяніса Жыгаўца)
  • «Пажывем ды паглядзім» (музыка гурта, словы Алеся Кіркевіча)
  • «Калі над лугам бусел праляцеў» (музыка гурта, словы Алеся Чобата)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».