Цісканіна ля Палацу Рэспублікі. Як мітынгоўцы адстаялі мегафон і Анатоля Лябедзьку


Падчас несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ўзнік канфлікт паміж міліцыяй і пратэстоўцамі. Праваахоўнікі паспрабавалі прарвацца да Анатоля Лябедзькі, які прамаўляў у мегафон, адабраць рупар і скласці пратакол на яго і тых, хто трымаў плакаты.

Аднак іншыя ўдзельнікі акцыі з крыкамі «Ганьба!» ўзялі Лябедзьку ў шчыльнае кола. Людзям у пагонах давялося адступіць. Што праўда, адзін з іх пазней прабіўся да палітыка з тыльнага боку.

Глядзіце таксама >>>  Онлайн з акцыі прадпрымальнікаў

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў