Сірыйскія курды і рэжым Башара аль-Асада вінаватыя ў тэракце ў Турцыі


Улады Турцыі ўсклалі адказнасць за выбух у турэцкай сталіцы, ахвярамі якога сталі 28 чалавек, на ўлады Сірыі.

Выканаўцам тэракту стаў 24-гадовы сірыец Саліх Нэджар, які звязаны з курдскімі Атрадамі народнай самаабароны (АНС), паведамляе Hurriyet. Між тым прадстаўнікі сірыйскіх курдаў адмаўляюць удзел у тэракце.

Паводле прэмʼер-міністра краіны Ахмета Давутаглу, смяротнік таксама атрымліваў падтрыманне Рабочай партыі Курдыстана, якая прызнана ў Турцыі тэрарыстычнай арганізацыяй. Улады рэгулярна праводзяць баявыя аперацыі супраць курдскіх актывістаў.

Папярэджанне атрымала і Расея. Давутаглу папрасіў Крэмль не выкарыстоўваць курдаў супраць Турцыі, адзначыўшы, што Анкара працягне атакаваць іх пазіцыі.

Па справе выбуху ў Анкары затрыманыя ўжо 14 чалавек. Асобы падазроных былі ўстаноўлены па адбітках пальцаў. Прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган паабяцаў, што затрыманні працягнуцца.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў