На будынку брытанскай амбасады ў Менску зноў вывесілі вясёлкавы сцяг


17 траўня на будынку брытанскай амбасады ў Менску вывесілі вясёлкавы сцяг. Побач са сцягамі Вялікай Брытаніі і Еўразвязу, паведамляе карэспандэнт «Белсату». У афіцыйным профілі ў «Фэйсбуку» Амбасады Вялікай Брытаніі ў Беларусі гаворыцца, што прадстаўнікі дыпламатычнай місіі выступаюць у абарону правоў ЛГБТ-супольнасці.

17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Год таму вясёлкавы сцяг таксама з’явіўся на будынку брытанскай амбасады. Тады на гэты конт эмацыйна выказаўся міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч.

«Я называю гэта прапагандай таго вобразу жыцця, які нам непрымальны», – сказаў ён у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

А перад гэтым была агучана заява МУС з крытыкай аднаполых адносінаў. У выніку ў сацсетках і СМІ выбухнула гарачая дыскусія, праводзіліся вулічныя акцыі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў