Бізнес на паслугах для дзяцей. Як эканоміць на камуналцы. Як пакараць аўтавандала


Як стварыць бізнес на паслугах для дзяцей

І ў прыбытковыя часы, і ў крызіс бацькі хочуць даць дзецям усе самае лепшае. Як выкарыстаць гэта для свайго бізнесу, распавядаем у праграме «Асабісты капітал».Наталля Лебедзева разам з мужам стварыла анлайн-краму для дзяцей «Дзед-Дабрэй». Сужэнцы ўжо ўклалі каля $60 тыс. і спадзяюцца, што калі праект стане папулярным прынясе сотні тысячаў долараў прыбытку.Наталля Папко кіруе забаўляльным цэнтрам – у будні яго наведвае каля двухсот чалавек, у выходныя – удвая больш. Каб стымуляваць наведнікаў цягам працоўнага тыдня, Наталля і ейная каманда распаўсюджваюць купоны са зніжкаю да 50 %, якія дзейнічаюць з панядзелка да пятніцы.

Нетыповыя метады эканоміі на жыллёва-камунальных паслугах

Плаціць за камуналку можна ўдвая менш, але часам вы нават не здагадваецеся, на чым можна эканоміць. Напрыклад, для змыву ў прыбіральні не кожны раз патрэбны поўны бачок. Калі пакласці ў яго пластыкавую бутэльку з вадою, ён будзе запаўняцца не цалкам, ашчаджаючы ваш бюджэт. А мыць посуд замест Fairy лепей содаю: яна лягчэй змываецца, і лічыльнік, зноў жа, намотвае меней.Ашчадзіць можна і атрымаўшы кампенсацыю за няякасна аказаныя паслугі. Напрыклад, калі ўзімку ў вашай кватэры занадта халодна, вы можаце патрабаваць пераразліку за ацяпленне. Пра іншыя метады эканоміі глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

Падрапалі аўта на паркоўцы – ці ёсць шанцы на кампенсацыю?

Аўта спадара Сяргея хуліган падрапаў цвіком, а ў дадатак зламаў шчоткі на лабавым шкле. Драпіна на аўта праходзіць праз усю бакавіну, рамонт абыдзецца Сяргею мінімум у $ 500.Такія гісторыі ў Менску нярэдкія. У часы, калі суседзі не ведаюць адзін аднаго, а камеры назірання яшчэ не набылі папулярнасці, знайсці злодзея амаль немагчыма. Як абараніць свае аўта ад дробных злачынцаў або як кампенсаваць страты ў выпадку дробных пашкоджанняў, ці варта набываць страхоўку, як сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ўладальніку аўта – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».