Як рэжысёр Міровіч падмануў сталінскую цэнзуру і выжыў


Аўтар першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага – Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў). Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі. Пецярбуржац высока ацэньваў творчасць беларускіх калегаў, сябраваў з імі ды, дзякуючы прыроднай кемлівасці ды гнуткасці, неаднойчы ім дапамагаў.

Гомель, сярэдзіна 1930-ых гадоў. Тэатральны кароль беларускіх вёсак і мястэчак, Уладзіслаў Галубок, прабуе скончыць жыццё самагубствам. Толькі што «зарэзалі» ягоную п’есу да дня народзінаў ГПУ, усёмагутнай сталінскай спецслужбы. Для рэжысёра гэта азначала не толькі канец кар’еры, але і жыцця.

Галубок у адчаю прыкладае рэвальвер да скроні, але зброя дае асечку. У гэты момант на парозе з’яўляецца ягоны сябар, рэжысёр Еўсцігней Міровіч. Даведаўшыся, што ў сябра Ладыські Галубка праблемы, Міровіч пасьпеў прыехаць на дапамогу.

Якім чынам ён вырваў Галубка з кіпцюроў сталінскіх цэнзараў? Як самому Міровічу ўдавалася не толькі прыстасоўвацца да любой палітычнай сітуацыі – захавацца творча ды фізічна, але пры гэтым яшчэ і карыстацца пашанаю? Як з лёгкай рукі непатапляльнага рэжысёра паўстаў тэатральны і кінавобраз Кастуся Каліноўскага? Глядзіце ў новым фільме «Каварства і любоў Еўсцігнея Міровіча» з цыклу «Лабірынты» (відэа вышэй).

Іншыя серыі «Лабірынтаў» тут