Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту


Як экзатычныя птушкі сталі знакам пратэсту – у новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Страусы, альпака, патагонскія мары, эму і нанду ды іншыя жывёлы і птушкі жывуць на латвійскай ферме ў вёсцы Робэжніекі ў 10 км ад беларускай мяжы. Блізу 20 гадоў таму назад гаспадар гэтага хатняга заапарку – спадар Вестар – трымаў толькі кароў, але пастанавіў іх прадаць, бо гадаваць гэтых жывёлін стала нявыгадна. За атрыманыя грошы спадар Вестар паплыў у Афрыку, дзе купіў страусаў і прывёз іх у Латвію. У порце яго ўжо чакаў журналіст дзяржаўнага тэлебачання, які звярнуў увагу, што праз палітыку ўладаў латвійскія фермеры мусяць адмаўляцца ад традыцыйных заняткаў ды шукаць экзатычных развязанняў.

З цягам часу спадар Вестар з жонкай Эрыкай папоўнілі сваю ферму іншымі жывёлінамі ды птушкамі з усяго свету. Праўда, іх яны пераважна гадуюць не дзеля мяса і яек, а толькі, каб паказваць сваім гасцям.

Спадар Вестар мае сваю версію таго, чаму страусы перажылі дыназаўраў. Распавёў латвійскі гаспадар і гісторыю з мінулых часоў, калі ўсю Маскву запаланілі чуткі пра пацукоў-мутантаў у метро. Праверыць гэтую памоўку фермер выправіўся сам.

Праграма «Вяскоўцы» завітала таксама ў вёску Піедрую, якую ад Беларусі аддзяляе толькі Дзвіна. Пра ж што гамоняць і спяваюць у гэтым селішчы?

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.