Як дзяржавы ствараліся нацыянальнымі рухамі і чаму ў беларусаў гэта не атрымалася


Адметны еўрапейскі рэгіён, да якога належыць таксама Беларусь, фармаваўся цягам стагоддзяў як самая ўсходняя частка заходнееўрапейскай цывілізацыі.

Складаўся з даўніх каралеўстваў – чэшскага, вугорскага, польскага – і Вялікага Княства Літоўскага. Цягам XVII–XVIII стст. быў паглынуты трыма вялікімі дзяржавамі – Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй. У XIX ст. паступова з народных глыбіняў вырасталі нацыянальныя рухі, якія пасля Першай сусветнай вайны стварылі ды абаранілі ўласныя нацыянальныя дзяржавы. Усе, акрамя Беларусі і Украіны.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu