Беларусь паміж молатам і кавадлам. Хто завёў Сірыю ў тупік? Два ворагі Украіны


Галоўныя падзеі тыдня – у выданні «ПраСвету».

На Амерыку спадзявайся, але і сам старайся

Маскоўская агрэсія супраць Украіны выклікала рэакцыю на Захадзе. Злучаныя штаты павялічваюць бюджэт на абарону Еўропы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”104836″ img_size=”large”][vc_column_text]Суседнія з Беларуссю дзяржавы НАТА не разлічваюць толькі на заакіянскага партнёра. Краіны Еўразвязу, якія мяжуюць з Расеяй, апошнімі гадамі інвестуюць у абарону на дваццаць адсоткаў больш чым раней. Мэта – стрымаць Крэмль ад далейшых крокаў і адбіць у яго ахвоту правакаваць. Што гэта азначае для Беларусі, якая знаходзіцца паміж молатам і кавадлам? Разбіраўся Сяргей Пеляса.

Хто ў нашым рэгіёне мае перавагу – НАТА ці Расея?

Ці Беларусь павінна баяцца павелічэння амерыканскага бюджэту на абарону Еўропы?Госць у студыі – Артур Кацпшык, аналітык Польскага інстытуту міжнародных справаў.

Перамовы пад кананаду

Не правал, а паўза – гэтак у Жэневе намагаюцца называць перанос перамоваў па ўрэгуляванню сірыйскага канфлікту пад эгідай ААН на канец месяца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”104828″ img_size=”large”][vc_column_text]Сустрэча хоць і не ўсіх, але прынамсі большасці зацікаўленых бакоў канфлікту доўга адкладалася і скончылася ўзаемнымі абвінавачаннямі па зрыве размоваў. Падрабязней – Усевалад Шлыкаў.

Рэпарцёр «Прасвету» – пра здымкі ў Курдыстане

Госць у студыі– Сяргей Марчык, аўтар замежных рэпартажаў «Белсату», які толькі што вярнуўся са здымкаў антытурэцкага паўстання ў турэцкім Курдыстане.[/vc_column_text][vc_single_image image=”104821″ img_size=”large”][vc_column_text]Галоўная трагедыя курдаў адным сказам?Не маюць сваёй дзяржавы.Чаму гэты народ не можа дасягнуць сваёй мэты – збудавання ўласнай дзяржавы?Гэты народ шмат разоў падманвалі. Курдаў неаднакроць мэтанакіравана знішчалі. Сітуацыя вельмі нагадвае ў пэўным сэнсе беларускую: інтэлігенцыя знішчаная; людзі змагаюцца, але часта не разумеюць за што, бо сярод іх шмат неадукаваных людзей; яны могуць парваць за Курдыстан, але яны не разумеюць, якая ідэя кіруе іхнымі лідарамі.Галоўнае дасягненне курдаў на сёння – бясплатная электрычнасць з Турцыі: яны проста яе крадуць.Глядзіце размову цалкам у відэа.

Супраць каго ваюе Расея ў Сірыі?

Расея абвясціла адзінай мэтай бамбаванняў у Сірыі баевікоў «Ісламскага Дзяржавы». Але ў саюзніка Масквы Башара Асада ёсць больш небяспечныя ворагі. Асноўныя баявыя дзеянні з урадавымі войскамі вядуць сілы Свабоднай сірыйскай арміі, а не джыхадысты. З кім і за каго ваюе Расея ў самай гарачай кропцы свету? Рэпартаж Алега Мініча.

Два ворагі Украіны

Захад змяншае ціск на Расею: урад Францыі чакае зняцця санкцыяў ужо ўлетку. Парашэнка заклікае гэтага не рабіць. Магчыма, Еўропа і пайшла б яму насустрач, але цяпер у Еўропы зʼявіліся прэтэнзіі да Украіны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”104816″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У сераду пра карупцыйныя схемы ва ўкраінскім урадзе заявіў міністр эканомікі – донары пачынаюць сумнявацца ва ўкраінскіх уладах. Цяпер з двума сваймі ворагамі – Расеяй ды самой сабой – Украіна рызыкуе застацца сам-насам. Матэрыял Дзяніса Дзюбы.

Сысці па-англійску

Быць ці не быць, або хутчэй застацца ці не застацца з Еўразвязам? Вялікая Брытанія моцна задумалася, ці хоча яна афіцыйна належаць да вялікай сямʼі еўрапейскіх народаў. Рознагалоссяў занадта шмат, не матывуе і міграцыйны крызіс, а таксама запазычанасці Грэцыі. Рэферэндум жа можа адбыцца ўжо ў чэрвені. Пакуль Лондан, як і Брусель шукае найбольш карысных для сябе ўмоваў. Ці сыдзе па-ангельску Злучанае Каралеўства? Рэпартаж Ганны Любаковай.