Быкі ядуць корм са спіртзавода. Гісторыя вясковага прадпрымальніка


У праграме «Вяскоўцы» – гісторыя маладзёна, які не знайшоў сябе ў горадзе, вярнуўся ў вёску, але не захацеў працаваць у калгасе.

Антон нарадзіўся ў вёсцы, але некаторы час жыў у горадзе. Працаваў на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, і хутка гэта яму надакучыла. Маладзён не адчуваў сябе ў горадзе вольным чалавекам і пастанавіў пераехаць на дзедаву сядзібу. Тут ён працуе на зямлі, гадуе быкоў ды авечак і плануе пашырэнне сваёй гаспадаркі.

«Гэтая зямля дае мне сілы, і я ганаруся тым, што тут жыву», – кажа Антон.

Пасяліцца ў вёсцы маладзёна натхніў журналіст і вядоўца «Белсату» Сяргей Скулавец, які недалёка мае свой зямельны надзел і вырошчвае там гародніну. Іншы ж Антонаў сусед распавёў вядоўцу Віктару Шукеловічу народную показку пра тое, як выглядае тыдзень выпівохі, калі «ў панядзелак – апахмелак, а ў аўторак – паўторак».

Як жа жывецца і працуецца Антону на дзедавай зямлі? Што прапануе меню ў ягоным «вясковым рэстаране»? Як выглядае ягоная штодзённая паездка на спіртзавод па «бурду» для быкоў? І пра што спявае гаспадарлівы хлопец? Усё гэта і шмат чаго іншага – у праграме «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.