Дзяніс Мазько выйшаў на волю


З ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага райаддзелу міліцыі на волю вечарам 7 красавіка вечарам выйшаў Дзяніс Мазько. Ён быў затрыманы 4 красавіка пасля допыту, які Следчы камітэт правёў у межах расследавання крымінальнай справы яго бацькі Майсея.

Майсея Мазько затрымалі яшчэ 2 красавіка. У яго машыне машыне міліцыянты знайшлі патроны, брыкет неўстаноўленага рэчывы, а таксама прадмет, падобны па вонкавых прыкметах на запал выбуховага прыстасавання.

Пазней СК паведаміў, што патроны – гэта боепрыпасы да некаторых пісталетаў, вінтовак, карабінаў і стрэльбаў. Ці з’яўляецца брыкет выбуховым рэчывам, павінна вызначыць выбуховатэхнічныя экспертыза. 3 красавіка была заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

З ночы 3 красавіка 62-гадовы мужчына знаходзіўся ў ІЧУ. Уначы 6 красавіка ён выйшаў на волю, паколькі не было сабрана дастатковых доказаў яго віны. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. У сваю чаргу праваабаронцы і паплечнікі Мазька лічаць, што насамрэч боепрыпасы ў машыну падкінулі, а ўся сітуацыя – правакацыя з мэтай запалохаць праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Hавiны
Майсей Мазько, у якога міліцыянты знайшлі патроны і выбухоўку, выйшаў на волю
2019.04.06 12:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў