Абаронцы Курапатаў збіраюцца ва ўрочышчы. «Белсат» ладзіць СТРЫМЫ


Зараз на Галгофе распачнецца малітва, якую мусіў ладзіць Павел Севярынец, але ён быў затрыманы сёння раніцай у Курапатах. Ладзіць малітву будзе жонка Паўла Севярынца Вольга. СТРЫМ

Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 5 kwietnia 2019

 

Актывісты сустракаюцца на Галгофе, каб памаліцца і абмеркаваць планы. Журналісты «Белсату» зладзяць стрымы.

Абарона Курапатаў. Глядзіце адмысловае выданне «Студыі Белсат» сёння а 20:00.

«На сустрэчы будзем вырашаць, як дзейнічаць. Адназначна мы будзем абараняць крыжы. Ёсць план збірацца кожны дзень а 19:00 на малітву», – распавёў belsat.eu Павел Севярынец.

Палітык заклікаў далучыцца ўсіх ахвотных.

«Вельмі добра пра гэта сказаў Зянон Пазняк. У пастарунку нам далі паняць, што суды над намі пройдуць 18-19 красавіка, калі Лукашэнка выступае перад парламентам. Пачалася выбарчая кампанія», – дадаў ён.

СТРЫМ! Абаронцы Курапатаў збіраюцца на Галгофе ва ўрочышчы.

Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 5 kwietnia 2019

Таксама Павел Севярынец заклікаў усіх сабрацца на Галгофе 5 красавіка а 16-й і а 19-й – каб зноў памаліцца і абмеркаваць далейшыя планы. Журналісты «Белсату» будуць ладзіць стрымы. Нагадаем, што падчас першай сустрэчы, аб 11-й палітыка, а таксама актывістку Ніну Багінскую затрымаў АМАП.

Hавiны
Усё, што вядома пра знос крыжоў у Курапатах. Максімальна коратка
2019.04.04 15:16

А 16-й гадзіне на Курапацкай варце зноў сабраліся актывісты, палітыкі і звычайныя людзі. «Белсат» зладзіў адтуль стрым.

Зміцер Дашкевіч склікаў грамадскі сход у Курапатах, каб разам вырашыць, што далей рабіць. СТРЫМ

Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 5 kwietnia 2019

4 красавіка раніцай ва ўрочышчы Курапаты па загадзе ўладаў камунальнікі дэмантавалі 70 драўляных крыжоў, якія раней актывісты ўсталявалі на знак памяці ахвяраў сталінскіх расстрэлаў. Крыжы вырвалі з зямлі, паламалі, пагрузілі на трактары з нумарам, заматаным анучай. Афіцыйна гэта назвалі «добраўпарадкаваннем» урочышча.

У народны мемарыял з’ехаліся актывісты, журналісты, дэпутаты, праваабаронцы, палітыкі, неабыякавыя беларусы. У выніку міліцыя затрымала 15 асобаў, у тым ліку Паўла Севярынца, Дзяніса Урбановіча, Змітра Дашкевіча, Ніну Багінскую ды іншых. Увечары 4 красавіка іх выпусцілі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў