У Курапатах падчас руйнавання крыжоў затрымалі 15 асобаў


Ва ўрочышчы Курапаты 4 красавіка міліцыянты затрымалі асобаў 15 чалавек, паведамілі БелаПАН у групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менаблвыканкаму.

«Былі затрыманыя людзі для высвятлення асобы і правядзення праверкі, яны дастаўлены ва УУС Менскага раёну. Іх апытаюць: што яны рабілі, чым там займаліся. Хутчэй за ўсё, іх затрымлівалі, як я мяркую, з-за таго, што яны перашкаджалі правядзенню прац, не давалі людзям выконваць сваю працу. Я не ведаю, хто і што там рабіў. Хтосьці, можа, пад колы лез, нехта гэтак, ці інакш перашкаджаў, адцягваў кагосьці. Будзе высвятляцца, што рабілі, з якой мэтай. На падставе гэтага будуць прымаць рашэнне, ці прыцягваць да адказнасці», – сказаў прадстаўнік абласной міліцыі.

«Пакуль, паводле нашай інфармацыі, дастаўленыя 15 чалавек. Там ёсць вядомыя Севярынец, Дашкевіч і ўся гэтая кампанія. Я не выключаю, што іх задакументуюць, дапытаюць і адправяць дадому. Яны дастаўлены для разбору, а як там пойдзе, колькі пратаколаў будзе складзена, колькі з іх будзе прыцягнута да адказнасці, пакуль не ведаю»- дадаў супрацоўнік абласнога УУС.

Вядома, што ў Курапатах былі затрыманыя апазіцыйныя актывісты Павал Севярынец, Дзяніс Урбановіч, Зміцер Дашкевіч, Філіп Шаўроў, Ніна Багінская, Валянціна Яроменак, Валерый Рабцаў, Арцём Кляпец. Імёны астатніх пакуль не вядомыя.

Абноўлена
У Курапатах знесеныя 70 крыжоў і затрыманыя 15 асобаў. Абноўлена
2019.04.04 10:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў