ЦВК Украіны праверыў больш за палову пратаколаў: у другі тур выходзяць Зяленскі і Парашэнка


Цэнтральная выбарчая камісія Украіны па стане на 9.00. апрацавала больш за 51% пратаколаў у электронным выглядзе.

Падлікі сведчаць, што ў першым тур выбараў прэзідэнта Украіны перамог комік Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі ня менш 30,20% выбарнікаў. У другі тур з ім выходзіць дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка, за яго прагаласавалі 16,64%. Гэтыя дадзеныя апублікаваныя на сайце ЦВК Украіны.

Далей ідуць лідар «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка 13,08%, прадстаўнік прарасейскай партыі «За жыццё», былы сябра «Партыі рэгіёнаў» Юрый Бойка (11,43%), лідар «Грамадзянскай пазіцыі» Анатоль Грыцэнка (7,11%), былы кіраўнік СБУ Ігар Смяшко (5,93%), лідар «Радыкальнай партыі» Алег Ляшко (5,12%), лідар «Апазіцыйнага блока» Аляксандр Вілкул ( 4,21%), адзіны кандыдат ад нацыяналістаў Руслан Кашулінскі (1,66%). Астатнія кандыдаты ў прэзідэнты пакуль набіраюць менш за 1% галасоў.

Такім чынам, пакуль у другі тур праходзяць Зяленскі і Парашэнка. Гэта адпавядае і дадзеным нацыянальных экзітполаў, што былі апублікаваныя ўчора ўвечары. Між тым, Юлія Цімашэнка ўчора выказала ўпэўненасць, што гэта яна, а не Парашэнка пройдзе ў другі тура.

Уладзімір Зяленскі ў сваім Instagram падзякаваў украінцам за падтрымку.

Пятро Парашэнка нагадаў у сваім «Twitter», што 1 красавіка дзень смеху. Але 2 сакавіка ўжо трэба будзе рухацца наперад, «бо не да жартаў».

Яўка па выбарах склала 66,8%. Другі тур выбараў прызначаны на 21 красавіка.

ІІ belsat.eu,

Стужка навінаў