У Дзень Волі ў Менску затрымалі 15 чалавек. Некаторыя застаюцца за кратамі


Паводле праваабарончага сайту spring96.org, усяго 25 сакавіка ў Менску міліцыя затрымала 15 чалавек, якія хацелі адзначыць Дзень Волі.

Затрыманні адбыліся ўчора ўвечары на скрыжаванні Рэвалюцыйнай і Камсамольскай, на Кастрычніцкай плошчы, а таксама ў Курапатах. Частку затрыманых каля 21 гадзіны адпусцілі. У прыватнасці, выпусцілі Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча, Паўля Аракеляна, Сяргея Васількова, Мікалая Казлова, Віталя Рымашэўскага, Юрыя Палейку. Міліцыянты складалі пратаколы затрымання і пратаколы прафілактычнай размовы на ўсіх.

Але мінімум трое актывістаў правялі ноч за кратамі: Алена Талстая, якая прыкавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы, а таксама Дзяніс Урбановіч і Валеры Рабцаў, якіх затрымалі ў Курапатах. Паводле праваабаронцаў, Талстая ў ІЧУ аб’явіла галадаванне.

Абноўлена
Музыкаў выпусцілі з РАУС. У Менску – феерверкі. Хроніка Дня Волі
2019.03.25 13:34

ІІ belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў