У Казахстане сілавікі разагналі пратэсты супраць перайменавання Астаны ў Нурсултан


У Астане паліцыя затрымала больш за дзясятак грамадзянаў, што спрабавалі выказаць перад будынкам гарадской адміністрацыі сваю нязгоду з перайменаваннем сталіцы Казахстану без рэферэндуму.

Як паведамляе azattyq.org, па меншай меры каля дзясятка чалавек былі затрыманыя на плошчы перад гарадскім акіматам (адміністрацыяй). Іх пасадзілі ў прыгнаныя да месца мікрааўтобусы і павезлі ў паліцыю. Таксама затрымалі жыхарку Астаны, якая накіроўвалася да Плошчы, каб далучыцца да пратэсту.

Напярэдадні парламент ухваліў унясенне паправак у Канстытуцыю аб перайменаванні Астаны ў гонар першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Ініцыятыву з перайменаваннем сталіцы ў Нурсултан агучыў на сумесным пасяджэнні палат парламента былы спікер сената Касым-Жамарт Такаеў, які раней у той дзень прынёс прысягу ў якасці прэзідэнта краіны. Таксама па ўсёй краіне пачалі перайменоўваць цэнтральныя праспекты і вуліцы гарадоў у гонар Назарбаева.

ВІДЭА
Цэнтральныя праспекты гарадоў Казахстана спешна пераймяноўваюць у гонар Назарбаева
2019.03.21 07:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў