Еўразвяз гатовы даць Вялікай Брытаніі адтэрміноўку ад «брэкзіту»


Прэзідэнт Еўрарады Дональд Туск заявіў, што Брусель пагодзіцца адкласці «брэкзіт», калі брытанскі парламент ухваліць на наступным тыдні дамову аб выхадзе Брытаніі з Еўразвязу.

Тэрмін падаўжэння яшчэ падлягае абмеркаванню, паведаміў Туск журналістам у Бруселі.

Дамова аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ ужо двойчы адхілялася парламентам.

Брытанскія дэпутаты 14 сакавіка абсалютнай большасцю прагаласавалі за адтэрміноўку выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрапейскага звязу. Прэм’ер-міністр Брытаніі Тэрыса Мэй адправіла Дональду Туску ліст з просьбай перанесці «брэкзіт» з 29 сакавіка на 30 чэрвеня 2019 года. Пры гэтым, паводле Мэй, адтэрміноўка «брэкзіта» не выключае магчымасці для Лондана выйсці з ЕЗ без пагаднення.

Хоць адтэрміноўка да 30 чэрвеня мае свае станоўчыя бакі, адзначыў Туск, застаюцца пытанні юрыдычнага і палітычнага характару з нагоды адтэрміноўкі даўжэй, чым да 23 траўня – дня, калі пройдуць выбары ў еўрапейскі парламент. Цяперашняя дамова аб «брэкзіте», паводле палітыка, не можа быць істотна зменены.

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў