«Трапілі ў засаду»: маёр і два палкоўнікі расейскай арміі зніклі ў Сірыі. Відэа


Telegram-канал @vestnik_konfliktov апублікаваў відэа з абстраляным расейскім УАЗам, які трапіў у засаду ў раёне гораду Аль-Маядзін на паўночным-усходзе Сірыі.

Паводле Telegram-каналу, у абстраляным аўто мог знаходзіцца маёр Сухроб Карымаў. Ужо тры тыдні ён значыцца зніклым без вестак, піша bbc.com.

Сухроб Карымаў

Таксама ва УАЗе былі два палкоўнікі, піша брытанскае выданне. Міністэрства абароны Расеі пра іх гібель афіцыйна не паведамляла. Высветліць іхныя імёны не ўдалося.

Бацькам маёра Карымава паведамілі пра тое, што адбылося і папрасілі з’явіцца ў ваенны шпіталь, каб здаць аналіз ДНК. Аднак вынікі тэстаў не супалі.

9 студзеня паведамлялася, што Міністэрства абароны паспрабавала схаваць факт смерці ў Сірыі малодшага сяржанта Расейскай арміі Андраніка Арустамяна.

Горад Аль-Маядзін, непадалёк ад якога расейскія афіцэры трапілі ў засаду, быў вызвалены сірыйскімі ўрадавымі войскамі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» у кастрычніку 2017 года.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў