Naviny

ЗСУ другі раз за тыдзень атакавалі НПЗ у Растоўскай вобласці

img
Водбліск пажару на Навашахцінскім НПЗ на адлегласці 20 км. Растоўская вобласць Расеі. 28 лістапада 2026 года. Скрыншот: supernova_plus / Telegram

Украінскія дроны атакавалі Навашахцінскі нафтаперапрацоўчы завод. Там, паводле папярэдняй інфармацыі, загарэліся рэзервуары з палівам. Гэта другі ўдар па прадпрыемстве за тыдзень.