Naviny

Стыпендыята, які жыве ў Беларусі, не затрымалі. Што вядома пра ператрусы ў сувязі з праграмай EU4Belarus – SALT

Супрацоўнікі КДБ грукаюцца ў кватэру
Будынак КДБ у Менску. Фота: LookByMedia

У пастановах, з якімі прыходзілі сілавікі, фігуравалі артыкулы аб «здрадзе дзяржаве», «змове з мэтай захопу ўлады» і «закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі». Праваабарончы цэнтр «Вясна» даведаўся дэталі некаторых вобшукаў КДБ у стыпендыятаў адукацыйнай праграмы EU4Belarus – SALT, якая падтрымлівала рэпрэсаваных беларусаў.