У польскіх пракуратурах расследуюцца сем справаў аб пагрозах Паўлу Латушку. Нядаўна палітык атрымаў новыя пагрозы ад, меркавана, звязанай з вагнэраўцамі групоўкі «Чорныя русы», якая заявіла, што ведае адрасы і маршруты каманды НАУ. Пра гэта старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету, былы міністр культуры і амбасадар Беларусі ў Францыі, Польшчы і Іспаніі распавёў у праграме «Нацыянальны інтарэс».
Naviny
«Ведаюць, дзе жывем, дзе ходзім». Павел Латушка атрымаў пагрозы ад групоўкі «Чорныя русы»