Naviny

Латушка назваў магчымыя тэрміны выдачы ордараў МКС на арышт прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Фота: UN Photo/Rick Bajornas
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Фота: UN Photo/Rick Bajornas

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік НАУ Павел Латушка мяркуе, што Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда можа запытаць першы ордар на арышт прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі паміж лістападам 2027-га і траўнем 2028 года. Яшчэ да паўгода можа заняць разгляд гэтага запыту судом.