Naviny

Офіс Ціханоўскай адкрылі ў Варшаве. Абяцаюць зрабіць яго грамадскай і палітычнай прасторай

Офіс Святланы Ціханоўскай
У гістарычным штабе польскага руху «Салідарнасць» адкрыўся Офіс Святланы Ціханоўскай. Варшава, Польшча. 26 лістапада 2026 года. Фота: Руслан Ігнатовіч / Белсат

Там, дзе раней быў Беларускі моладзевы хаб, Офіс Ціханоўскай адкрыў у партнёрстве з хабам новую прастору. У памяшканні абяцаюць ізноў праводзіць беларускія імпрэзы – зрабіць колішні штаб польскага руху «Салідарнасць» беларускай грамадскай і палітычнай прасторай.