Naviny

SpaceX дазволілі вывесці на арбіту да 1 млн модуляў, што будуць апрацоўваць звесткі ШІ

Спадарожнік SpaceX на фоне Зямлі ў космасе
Спадарожнік SpaceX на фоне Зямлі ў космасе. Фота: SpaceX / pexels.com

Федэральная камісія ў пытанні сувязі ЗША (Federal Communications Commission – FCC) выдала першы ў гісторыі дзяржавы дазвол на размяшчэнне групы цэнтраў апрацавання звестак у космасе. Цяпер SpaceX здолее разгарнуць на арбіце мільён вылічальных модуляў, што будуць апрацоўваць «велізарных аб'ёмаў звестак» для выкарыстання тут, на Зямлі.