Kamentar

«Гэта як БРСМ». Беларусаў прымусяць ісці ў народнае апалчэнне?

img
Камандна-штабное вучэнне з тэрытарыяльнымі войскамі Пастаўскага раёну ўвесну 2025 года. Фота: @modmilby / Telegram

У народнае апалчэнне беларусаў могуць пачаць заганяць гэтак жа, як у БРСМ, мяркуе экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэту, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. У эфіры «Белсату» яна падзялілася думкай, што з дапамогай новага ўказу Аляксандра Лукашэнкі пра апалчэнне на людзей могуць ціснуць на працы і ўвогуле гэта стварае небяспеку.