Дакументальны фільм «Белсату» «Казка» рэжысёра Якуба Станкевіча адабралі ў конкурсную праграму 2-га фестывалю NarewkaDok імя Тамары Саланевіч у Польшчы. А стужка «Інга» Кшыштафа Капчыньскага, знятая ў капрадукцыі з «Белсатам», атрымала ганаровую ўзнагароду на 38-м Фестывалі польскага кіно ў Амерыцы ў Чыкага.
Naviny
«Казка» і «Інга»: два фільмы «Белсату» заваёўваюць міжнародныя фестывалі