Naviny

«Колькі яшчэ?»: у Любліне пройдзе 5-ы фестываль «Блізкі Усход»

Афіша фестывалю «Блізкі Усход». Фота: Festiwal Bliski Wschód / Facebook
Афіша фестывалю «Блізкі Усход». Фота: Festiwal Bliski Wschód / Facebook

З 7 па 13 снежня ў Любліне пройдзе 5-ы Міжнародны тэатральны фестываль «Блізкі Усход» пад лозунгам «Колькі яшчэ?». Акрамя спектакляў беларускіх і ўкраінскіх тэатраў, у праграме – лекцыі былых палітвязняў, фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova, сустрэча з Альгердам Бахарэвічам, творчы вечар Святланы Бень і выставы.