Naviny

Акцыі Nvidia выраслі па вяртанні гендырэктара. Трампа жорстка крытыкуюць за яго падтрымку

Вяртанне Джэнсэна Хўана ва ўяўленні Доналда Трампа
Вяртанне Джэнсэна Хўана ва ўяўленні Доналда Трампа. Калаж: RealDonaldTrump / Truth Social

Фондавыя рынкі перажылі другі шок праз кіраўніка Nvidia: Джэнсэн Хўан прызнаўся ў рамане з меркаванай кітайскай шпіёнкай, быў адпраўлены ў адстаўку – і цяпер вернуты пры адкрытай падтрымцы прэзідэнта ЗША Доналда Трампа. Сам Трамп мог праз гэта стаць багацейшым на 15 млн долараў.